Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады выдзелілі дадатковыя сродкі на падтрымку бяздомных

14.11.2020 12:15
Змагаюцца з бяздомнасцю, асабліва цяжкая не толькі з-за асенне-зімовага перыяду, але і пандэміі каранавіруса.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бягучым годзе Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі выдзеліла 17 мільёнаў злотых на падтрымку бяздомных, паведаміла міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg). Гэта больш, чым у папярэднія гады.

Паводле міністра, сітуацыя людзей, якія змагаюцца з бяздомнасцю, асабліва цяжкая не толькі з-за асенне-зімовага перыяду, але і пандэміі каранавіруса:

- У цяперашні час у Польшчы каля 30 тысяч бяздомных. З-за пандэміі сёлетні бюджэт праграмы „Пераадолець бяздомнасць” быў павялічаны. Гаворка ідзе пра тое, каб у   гэтай складанай сітуацыі можна было эфектыўна клапаціцца пра людзей, якія знаходзяцца ў крызісе бяздомнасці. Агулам бюджэт праграмы „Пераадолець бяздомнасць” і „Акадэмія Streetworking” складае каля 17 мільёнаў злотых.

Марлена Малёнг звярнулася да ваяводаў з просьбай прыкласці асаблівыя намаганні і ўзмацніць каардынацыю дзейнасці, накіраванай на дапамогу бяздомным.

Яна дадала, што Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі ў супрацоўніцтве з Галоўным санітарным інспектарам распрацавалі спецыяльныя працэдуры для арганізацый, якія аказваюць падтрымку бяздомным у часе эпідэміі.

аз