Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Моладзь знаёміць сталых людзей з лічбавым светам

15.11.2020 09:33
У «Корпус салідарнасці са сталымі» уступіла ўжо больш за 130 моладзевых арганізацый. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Tyler Olson

 Сталыя людзі, якім каранавірус нясе найвялікшую пагрозу, могуць разлічваць на падтрымку «Корпуса салідарнасці». Мэтай дзейнасці гэтай арганізацыі з'яўляецца аказанне дапамогі не толькі ў здзяйсненні пакупак, але і ў прыцягненні пажылых людзей у лічбавай свет.

Міністр Пётр Мазурек (Piotr Mazurek), упаўнаважаны ўрада па пытаннях моладзевай палітыкі, паведаміў, што неацэнную дапамогу ў гэтых адносінах аказваюць моладзевыя арганізацыі, якіх абʼядноўвае «Корпус салідарнасці са сталымі»:

-Мы намагаемся зрабіць так, каб людзі старэйшага ўзросту мелі доступ да разнастайных паслуг не выходзячы з дому, гэта тычацца і аддаленага доступу да служы аховы здароўя. Галоўная мэта – мінімалізацыя сацыяльных кантактаў. Мноства ўстаноў ужо стварылі такія інструменты, але не кожны ўмее імі карыстацца. Маладыя хутка і спраўна вучацца і ў пытанні асваення новых тэхналогіі могуць дапамагчы старэйшаму пакаленню.

У «Корпус салідарнасці са сталымі» уступіла ўжо больш за 130 моладзевых арганізацый. Валанцёры, якія хочуць дапамагчы пенсіянерам, могуць падаць заяўку праз інтэрнэт, запоўніўшы анкету на сайце www.wspierajseniora.pl ці асабіста ў мясцовым цэнтры сацыяльнай дапамогі.

IAR/эж