Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выяўлены амаль 22 тысячы новых выпадкаў каранавіруса

15.11.2020 11:27
Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруса выяўлена на поўдні краіны – у Сілезскім ваяводстве – 3 576.
Дэзынфекцыя прыпынкаў у Кельцах PAP/Piotr Polak

Міністэрства ахова здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў Польшчы зарэгістравалі 21 854 новыя выпадкі заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 303 чалавекі.

Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруса выяўлена на поўдні краіны – у Сілезскім ваяводстве – 3 576. На працягу сутак у Польшчы праведзена 46,6 тысячы тэстаў на наяўнасцт у арганізме віруса SARS-CoV-2.Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска заявіў, што новыя дадзеныя выглядаюць аптымістычна:

-Гэта дадзеныя па нядзелі, у гэты дзень заўжды заражэнняў крыху меней. Нагадаю, тыдзень таму мы мелі амаль 35 тысяч новых выпадкаў. Тэндэнцыя на зніжэнне відавочная, спадзяюся яна ўтрымаецца.

З пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы пацверджана 712 972 выпадкі заражэння, ад гэтай хваробы памерла 10 348 чалавек.

iar/эж