Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да польскіх дыпламатаў

16.11.2020 08:31
У лісце з нагоды Дня замежнай службы прэзідэнт падвёў вынікі польскіх адносін, між іншым, з ЗША і Еўрасаюзам.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда папрасіў польскіх дыпламатаў прыкласці намаганні для больш цеснага еўрапейскага супрацоўніцтва ў галіне медыцыны з мэтай барацьбы з пандэміяй каранавіруса.

У лісце з нагоды Дня знешняй службы кіраўнік польскай дзяржавы падсумаваў прыярытэты знешняй палітыкі Польшчы. З-за эпідэміі каранавіруса сёлета ў Прэзідэнцкім палацы не адбудзецца традыцыйная сустрэча Анджэя Дуды з дыпламатамі.

Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць адносін з ЗША ў кантэксце бяспекі, эканомікі і энергетыкі, а таксама падкрэсліў ключавое значэнне членства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе.

Анджэй Дуда дадаў, што Варшава хоча дзейнічаць на карысць амбіцыйнага бюджэту супольнасці на 2021-27 гады і фонду рэканструкцыі.

Паводле яго, з мэтай пераадолення эканамічных наступстваў пандэміі, трэба прыняць меры па скарачэнні ланцугоў паставак і ўмацаванні еўрапейскай тэхналагічнай і прамысловай незалежнасці.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што ў Еўрапейскім Саюзе, як і ў іншых міжнародных адносінах, ніякія рэформы, правілы дзейнасці або палітыка не могуць выходзіць за рамкі норм дагавораў. „Еўрасаюз заўсёды ўспрымаўся як прававая супольнасць і такім ён павінен заставацца”, - напісаў прэзідэнт.

Нагадваем, Дзень польскай службы замежных спраў адзначаецца штогод 16 лістапада.

З нагоды свята дыпламатаў Анджэй Дуда сустрэнецца сёння з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Збігневам Раўам.

аз