Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Войскі тэрытарыяльнай абароны дапамагаюць ветэранам у часе эпідэміі

16.11.2020 10:34
Дапамога людзям сталага веку была прыярытэтам Войскаў тэрытарыяльнай абароны таксама падчас першай хвалі эпідэміі.
Terytorialsi dostarczają paczki dla kombatantów
Terytorialsi dostarczają paczki dla kombatantówterytorialsi/twitter

Жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны падтрымліваюць кампанію „Абеды для герояў” (#ObiadyDlaBohaterów), дапамагаючы ветэранам у часе другой хвалі эпідэміі.

Дзякуючы ўдзелу Войскаў тэрытарыяльнай абароны, падтрымкай могуць скарыстацца ветэраны па ўсяе Польшчы, кажа прэс-сакратар Камандавання Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Марэк П'етшак (Marek Pietrzak).

- Мы дапамагаем пры пастаўках прадуктаў харчавання патрабуючым. Прыкладам з’яўляецца Дому паўстанцаў у Варшаве. Жаўнеры ВTA таксама дапамагаюць ва Уроцлаве, дзе разам з дабрачыннай арганізацыяй Caritas штодня раздаюць людзям, якія жывуць у нястачы каля 600 порцыяў ежы.

Падтрымка людзей сталага веку, ветэранаў і тых, хтo знаходзiцца пад апекай органаў мясцовага самакіравання і гуманітарных арганізацый – гэта зараз адна з найважнейшых задач жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы.

Дапамога людзям сталага веку і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе была прыярытэтам Войскаў тэрытарыяльнай абароны таксама падчас першай хвалі эпідэміі каранавіруса. Тады жаўнеры ВTA раздалі каля 35 тысяч пачак з прадуктамі харчавання. Яны таксама ажыццяўлялі пастаўкі прадуктаў з харчовых банкаў у рэгіянальныя размеркавальныя цэнтры.

аз