Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шпіталь на Нацыянальным стадыёне атрымае ад Фонду сацыяльнага страхавання сучасныя стэтаскопы

16.11.2020 16:04
Дзякуючы ім абследаванне не патрабуе непасрэднага кантакту з пацыентам і змяншае рызыку заражэння медыцынскага персаналу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фонд сацыяльнага страхавання (PZU) перадасць часовай бальніцы на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве 40 сучасных бесправадных стэтаскопаў.

Старшыня праўлення фонду Рафал Кіліньскі (Rafał Kiliński), падкрэслівае, што гэтыя сучасныя прыборы дазваляюць праводзіць дыстанцыйнае абследаванне лёгкіх і сэрца.

- Гэта павышае бяспеку працэсу абследавання. Пацыент, выконваючы ўказанні лекара, ставіць стэтаскоп у канкрэтных месцах на целе. Лекар, які знаходзіцца ў „чыстай зоне”,  атрымлівае дадзеныя адразу праз інтэрнэт-платформу на камп’ютар або смартфон.

Абследаванне не патрабуе непасрэднага кантакту з пацыентам і змяншае рызыку заражэння медыцынскага персаналу. Гэта таксама забяспечвае пастаянны кантроль за здароўем пацыента.

Рафал Кіліньскі звяртае ўвагу, што эфектыўнасць згаданых бесправадных стэтаскопаў была праверана на практыцы ў бальніцах у Малапольшчы і Сілезіі.

Фонд сацыяльнага страхавання перадаў у бальніцы, у якіх лечацца пацыенты, заражаныя каранавірусам „бранзалеты жыцця”, якія даюць магчымасць дыстанцыйнага кантролю за здароўем пацыентаў.

Фонд выдзеліў таксама грошы на набыццё сродкаў індывідуальнай аховы і санітарных матэрыялаў для шпіталяў.

аз