Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уручаныя Прэміі польскіх грамадскіх СМІ

16.11.2020 20:07
Пераможцы атрымалі статуэтку і 100 тысяч злотых.
C            .
Cусветна вядомы тэнар Пётр Бэчала атрымаў Прэмію Польскіх грамадскіх СМІ у намінацыі „Музыка”.PAP/Albert Zawada

Гісторык прафесар Анджэй Новак атрымаў Прэмію Польскіх грамадскіх СМІ у намінацыі „Слова”, сусветна вядомы тэнар Пётр Бэчала - у намінацыі „Музыка”, а рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Міраслаў Борк - у намінацыі „Вобраз”.

Пераможцы атрымалі статуэтку і 100 тысяч злотых. Старшыня Польскага тэлебачання  ўручыў таксама спецыяльную ўзнагароду дырэктару Інфармацыйнага тэлеагенцтва Яраславу Алехоўскаму.

Ідэя Прэміі грамадскіх СМІ - ушанаваць людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё польскай культуры.

аз