Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад падтрымае польскія арганізацыі ў чэшскім Цешыне

17.11.2020 09:19
У мінулыя выходныя сядзіба «Польскага культурна-асветніцкага саюза» і рэдакцыя польскай газеты «Голас» былі абрабаваныя.
Widok na Czeski Cieszyn z polskiej części miasta
Widok na Czeski Cieszyn z polskiej części miastaTadeusz Ibrom / Shutterstock.com

Урад абяцае дапамогу польскім арганізацыям, якія дзейнічаюць у чэшскім Цешыне. У мінулыя выходныя сядзіба «Польскага культурна-асветніцкага саюза» і рэдакцыя польскай газеты «Голас» былі абрабаваныя.

«Выгляд як пасля выбуху», – такімі словамі ахарактарызаваў здарэння глаўрэд «Голасу». Чэшская паліцыя працягвае пошукі рабаўнікоў. Акрамя рэдакцыі польскай газеты была зруйнаваная і абрабаваныя сядзіба «Польскага культурна-асветніцкага саюза», а таксама некаторыя памяшканні гатэля Piast, які месціцца побач.

Прэс-сакратар паліцыі Астравы Ева Міхалінава паведаміла СМІ, што пакуль няма доказаў таго, што злачынства адбылося на нацыянальнай глебе.

Польскія ўстановы, якія працуюць у чэшскім Цешыне, павінны атрымаць дзяржаўную падтрымку, каб мець магчымасць аднавіць нармальную працу. Гэтым пытаннем зоймецца прадстаўнік урада па справах палякаў замежжа, міністр Ян Дзедзічак (Jan Dziedziczak):

-Еду ў чэшскі Цешын, каб падтрымаць іх і на месцы ацаніць памер стратаў. Нашы суайчыннікі ў Чэхіі не застануцца самі ў гэтым складаным становішчы.

Папярэдне страты польскіх арганізацыяў чэскага Цешына ацэньваюцца ў пару дзясяткаў тысяч еўра.

iar/эж