У Вільні польскі лідар Анджэй Дуда сустрэнецца з уладамі краіны і выступіць у літоўскім парламенце. Ужо сёння будзе склікана Рада прэзідэнтаў Польшчы і Літвы, з Вільні перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:
-Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Саўліусам Сквернялісам і будучай кіраўніцай урада Інгрыдай Шыманіце. У мінулым месяцы ў Літве прайшлі парламенцкія выбары, на якіх перамагла Кансерватыўная партыя. Прэзідэнт Дуда таксама выступіць з прамовай у літоўскім парламенце, яна будзе прымеркавана 500-годдзю з дня нараджэння караля Жыгімонта Аўгуста – важнай гістарычнай постаці ў агульнай польска-літоўскай гісторыі.
Заўтра Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа адкрыюць віртуальны бізнес-форум. Польскі прэзідэнт таксама наведае магілы лідараў Паўстання 1863-64 гадоў на Росе і маўзалей, у якім спачывае сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага, а таксама яго маці. Апроч гэтага Анджэй Дуда сустрэнецца з новаабранымі дэпутатамі літоўскага парламента, прадстаўнікамі польскай меншасці.
iar/эж