Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў у эфіры Польскага радыё 24, што першыя дозы вакцыны супраць COVID-19 могуць з'явіцца ў Польшчы ў снежні. Ён дадаў, што ў першым квартале 2021 года на рынку павінны з'явіцца некалькі новых прэпаратаў:
- Многія фармацэўтычныя канцэрны заканчваюць апошнюю стадыю выпрабаванняў сваіх прэпаратаў і зараз пачнецца іх рэгістрацыя ў еўрапейскіх і сусветных камісіях па справах лекаў. Галоўнае, каб вакцына супраць COVID-19 была не толькі эфектыўная, але і бяспечная. Калі ў нас будзе такая ўпэўненасць, то мы будзем заахвочваць палякаў зрабіць вакцынацыю.
Вальдэмар Краска адзначыў, што ў міністэрстве аховы здароўя дзейнічае спецыяльная група, якая рыхтуе кампанію вакцынацыі супраць COVID-19 з лагістычнага боку. План вакцынацыі павінен быць распрацаваны да сярэдзіны снежня.
аз