Стартуе міжнародная акцыя #RedWeek (Чырвоны тыдзень). Цягам бліжэйшага тыдня ў знак салідарнасці з пераследаванымі хрысціянамі будуць асвятляць касцёлы чырвоным колерам.
Ініцыятыва Папскай асацыяцыі „Дапамога Касцёлу ў патрэбе” нагадвае пра пакуты 250 мільёнаў хрысціян, якія не могуць свабодна вызнаваць сваю веру.
Дырэктар асацыяцыі ксёндз Вальдэмар Цісла (Waldemar Cisło) нагадвае, што Карэя, Кітай, Блізкі Усход, Ірак, Сірыя, Ліван – гэта краіны, у якіх хрысціянства з'яўляецца найбольш пераследаванай рэлігіяй у свеце. Ён звяртае ўвагу на складанае становішча хрысціянскіх жанчын у Егіпце і Пакістане:
- Штогод у Егіпце і Пакістане выкрадаюць каля 800 маладых жанчын. Нагадваю, хрысціянскія копты ў згаданых краінах складаюць невялікую меншасць. Напрыклад, у Егіпце іх каля 350 тысяч. У Пакістане таксама няшмат. Яны пад прымусам выходзяць замуж за мусульман. Іхныя сем’і не могуць сабе дазволіць на юрыстаў, а мясцовая паліцыя застаецца пад кантролем мусульман. Прасіць дапамогі няма ў каго.
Сёлета міжнародная акцыя # RedWeek стартуе ў Аўстрыі, дзе за пераследаваных хрысціян будуць маліцца, між іншым, у саборы Святога Стэфана ў Вене. У апошнія гады ў акцыі ўдзельнічалі, між іншым, Рым, Лондан, Парыж, Рыа-дэ-Жанейра і многія іншыя гарады па ўсім свеце.
аз