Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заблакавала сайт, які займаецца распаўсюджваннем тэрарыстычнай прапаганды, паведаміў прэс-сакратар міністра -каардынатара спецыяльных службаў.
Агенцтва ўнутранай бяспекі, выконваючы свае статутныя задачы, атрымала інфармацыю пра вэб-сайт з польскім даменам, які публікаваў агітацыйныя матэрыялы тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Сайт на арабскай мове, дазваляў змяшчаць радыкальныя матэрыялы. Карыстальнікі маглі таксама каментаваць, змешчаныя на сайце паведамленні.
У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне суб'ектаў, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы прапагандысцкага вэб-сайта.
аз