Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы рэзка вырасла смяротнасць

19.11.2020 13:13
Павелічэнне смяротнасці адбылося яшчэ ў верасні, але ў кастрычніку яно было скачкападобнае – 47% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Wola Cemetery closed
Wola Cemetery closedEnglish Section

З дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы вынікае, што ў кастрычніку адбыўся рэзкі рост смяротнасці. Апошнія дадзеныя па смяротнасці апублікаваныя на гэтым тыдні. Павелічэнне смяротнасці адбылося яшчэ ў верасні, але ў кастрычніку яно было скачкападобнае – 47% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Міністр аховы здароўя даручыў Нацыянальнаму інстытуту грамадскага здароўя прааналізаваць дадзеныя. Рафал Галік з Інстытуту пацвердзіў, што дадзеныя аб рэзкім росце смяротнасці зараз дакладна вывучаюцца:

-З 5 кастрычніка па 1 лістапада памерла больш за 45 тысяч чалавек. Летась за гэты час памерла амаль 31 тысяча палякаў.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у кастрычніку ад каранавіруса або спалучэння каранавіруса і хранічных захворванняў памерла больш за 3 тысяч 100 чалавек.

iar/эж