Беларуская Служба

З 1 снежня беларусы з польскімі гуманітарнымі візамі могуць афіцыйна працаўладкавацца

01.12.2020 08:44
Беларускія лекары, медсёстры, а таксма IT-спецыялісты, якія маюць гуманітарную візу, будуць вызваленыя ад абавязку атрымліваць дазвол на працу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

З 1 снежня 2020 года замежнікі, якія пражываюць у Польшчы на падставе так званых гуманітарных віз, змогуць прэтэндаваць на дазвол на працу. Гэта можа мець асаблівае значэнне для грамадзян Беларусі, якія пакідаюць сваю краіну ў выніку рэпрэсіяў. 

Аднак беларускія лекары, медсёстры, а таксма IT-спецыялісты, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour, знаходзячыся тут на падставе гуманітарнай візы, будуць вызваленыя ад абавязку атрымліваць дазвол на працу, кажа намесніца міністра развіцця, працы і тэхналогій Івона Міхалэк

-У Беларусі на дадзены момант складаная грамадска-палітычная сітуацыя, і мы хацелі б, каб у грамадзянаў гэтай краіны была магчымасць у нас працаваць. Я штодня атрымліваю па некалькі паведамленняў з польскіх рэгіёнаў, што там не хапае лекараў, медсясцёр, медыцынскіх ратавальнікаў. У перыяд пандэміі яны вельмі запатрабаваныя. Важна, каб нашы грамадзяне атрымлівалі добрую медыцынскую дапамогу.

На дадзены момант беларусам выдадзена  каля 2 тысяч гуманітарных віз.

iar/эж