Беларуская Служба

У Польшчы вакцына супраць SARS-COV-2 будзе бясплатнай і добраахвотнай

02.12.2020 14:50
Польшча падпісала кантракты на пастаўку больш за 45 мільёнаў доз вакцыны з трыма фармацэўтычнымі кампаніямі.
      -
Кіраўнік канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык і прэм'ер-міністр Міхал Дворчык PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў, што працэс вакцынацыі супраць COVID-19 павінен быць хуткім, вакцына будзе бясплатнай і даступнай для ўсіх, хто хоча зрабіць прышчэпку.

Паводле яго слоў, Польшча падпісала кантракты на пастаўку больш за 45 мільёнаў доз вакцыны з трыма фармацэўтычнымі кампаніямі: Pfizer BioNTech, Johnson & Johnson і AstraZeneca.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што працэс вакцынацыі будзе складацца з чатырох этапаў:

-Анлайн рэгістрацыя ці рэгістрацыя традыцыйным шляхам. Другі пункт – візіт у пункт вакцынацыі, трэці – першая прышчэпка, чацвёрты – паўтор прышчэпкі праз 21 дзень.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі дадаў, што цяпер арганізуецца лагістыка вакцынацыі.
Вакцынацыя пачнецца ў лютым, але ўсё залежыць ад рашэння Еўрапейскага агенцтва па леках. «Мы напэўна будзем да гэтага гатовыя», – падкрэсліў прэмʼер-міністр.

ав