Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы хутка расце колькасць фотаэлектрычных установак

03.12.2020 13:19
Напрыканцы мінулага года тут налічвалася больш за 350 тысяч прыватных хатніх фотаэлектрычных установак.
Ілюстрацыя Foto: Pixabay/cverkest

Намеснік міністра па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Ірынэуш Зыска заявіў на Кангрэсе «Інавацыі ў энергетыцы», што ў мінулым годзе ў Польшчы адбыліся небывалыя змены ў энергетычным сектары. Паводле яго, гэтаму спрыяла, у прыватнасці, запушчаная ў 2019 годзе ўрадавая праграма «Мая эклектычнасць», накіраваная на падтрымку хатнік энергетычных установак:

- Агенцтва энергетычна рынку паведамляе, што ў Польшчы напрыканцы мінулага года налічвалася больш за 350 тысяч прыватных хатніх фотаэлектрычных установак. Гэта ўсё нізавая, грамадзянская ініцыятыва, якая выклікана вялікай цікавасцю да ўласнай крыніцы аднаўляльнай энергіі.

Міністэрства па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы цяпер знаходзіцца на фінальным этапе распрацоўкі заканадаўчай базы па далейшых укараненні прыватных дробных фотаэлектрычных установак.

iar/эж