Беларуская Служба

З нагоды 95-годдзя Польскае радыё выдала памятны альбом

11.12.2020 15:20
Другі дыск альбома – гэта адрэстаўраваныя песні ў выкананні легендаў польскай эстрады Мечыслава Фога, Марылі Радовіч, Ірэны Сантор ды іншых.
Album Polskiego Radia na 95-lecie
Album Polskiego Radia na 95-lecieFoto: Polskie Radio

 З моманту стварэння Польскага радыё прайшло 95 гадоў. З гэтай нагоды з'явіўся асаблівы дыск –д вайны альбом «95 гадоў Польскага радыё» (»95 lat Polskiego Radia«). 11 снежня адбылася яго прэмʼера. Меламаны знойдуць на дыску вядомыя песні ў арыгінальных і абноўленых версіях: Małgośka, Dziwny jest ten świat, Tango milonga і Zacznij od Bacha.

Гэты альбом зʼяўляецца выключным падарункам слухачам з нагоды юбілею Польскага радыё, – кажа дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка-Стасевіч:

-Усе тыя, хто сочыць за музычным рынкам Польшчы, павінны мець гэты дыск. Ён нясе не толькі задавальненне, ён ахоўвае гісторыю і культуру. Альбом захоўвае сентыментальныя каштоўнасці. Гэта апавяданне і пра былыя часы, і пра сучаснасць, і пра нас, і пра нашых бацькоў, нашых дзядоў і бабуль.

Творы, прадстаўленыя на дыску, былі выбраны ў ходзе галасавання слухачоў Польскага радыё. Новую аранжыроўку старых хітоў выканалі выдатныя музыкі Адам Штаба і Кшыштаф Гердзін. Артыстам дапамагалі аркестр і Хор Польскага радыё.

Другі дыск альбома – гэта адрэстаўраваныя песні ў выкананні легендаў польскай эстрады Мечыслава Фога, Марылі Радовіч, Ірэны Сантор ды іншых.

iar/эж