Батлейка будзе арганізаваная 25, 26 і 27 снежня з 12.00 да 14.00. У гэты час у міні-заапарку будуць гучаць калядкі і можна будзе пакарміць жывёл.
Жывая батлейка ў заапарку можа стаць святочнай цікавінкай, тым больш, што манахі францысканцы, якія гадамі ладзяць яе ў цэнтры Кракава, не будуць выстаўляць яе сёлета з-за пандэміі каранавіруса.
Традыцыя «жывых батлеек» пачалася ў Сярэднявеччы. Такая батлейка ўпершыню была арганізаваная ў 1223 г. у італьянскім Грэччо св. Францыскам Асізскім. Такім чынам ён хацеў паказаць прастату, беднасць і пакору, якія суправаджалі Хрыста, які прыйшоў на свет.
ав