Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер пацвердзіў, што рэальны тэрмін пачатку вакцынацыі гэта – 27-28 снежня, але, як ён абмовіўся, гэта залежыць ад дастаўкі вакцын. «Колькасць жадаючых ужо дастатковая, каб адразу, як будуць першыя пастаўкі, пачаць вакцынацыю», – дадаў палітык.
Кіраўнік Канцылярыя прэм'ера і паўнамоцны прадстаўнік урада па праграме вакцынацыі Міхал Дворчык распавёў у эфіры Польскага радыё, што ў панядзелак, 21 снежня Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках правядзе ацэнку вакцыны кампаніі Pfizer. «Калі вакцына будзе дазволена для выкарыстання на тэрыторыі ЕЗ і калі дэкларацыі кампаніі будуць выкананы, то, грунтуючыся на рашэннях ЕЗ, усе краіны супольнасці змогуць пачаць вакцынацыю 27 снежня. Прычым гэта будуць першыя партыі вакцыны, гэта яшчэ не будзе масавая вакцынацыя», – падкрэсліў ён.
Нагадаем, у аўторак, 15 снежня Рада Міністраў Польшчы прыняла Нацыянальную праграму вакцынацыя, мэтай якой зʼяўляецца выпрацоўка імунітэту насельніцтва ў 2021 года. Вакцыны супраць каранавіруса павінны быць бясплатнымі, добраахвотнымі. Праграма прадугледжвае, што ў першую чаргу прышчэпкі атрымаюць работнікі сферы аховы здароўя, санэпіда і паліцыі; пасля іх змогуць атрымаць педагогі, вайскоўцы і пажылыя людзі з дамоў састарэлых.
PAP/эж