У суботу, 19 снежня, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб новых 11267 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-CoV-2. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі 483 пацыенты.
Больш за ўсё выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве – амаль 1400.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы, то-бок з сакавіка, афіцыйна пацверджана амаль 1,2 млн выпадкаў заражэння каранавірусом Sars-CoV-2. У выніку гэтай хваробы жыццё страцілі больш за 25 тысяч жыхароў Польшчы.
Акрамя гэтага, Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што шпіталізаваныя больш за 18 тысяч пацыентаў з каранавірусам. 1695 з іх падлучаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
iar/эж