Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр сельскай гаспадаркі заахвочвае купляць польскія прадукты

20.12.2020 09:32
Падтрымка айчынных вытворцаў і прадпрымальнікаў асабліва важная падчас пандэміі, лічыць Гжэгаж Пуда.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:silviarita/pixabay.com/CC0 Public Domain

Купляючы спажывецкія прадукты для падрыхтоўкі калядных страў, звяртайце ўвагу на месца іх паходжання. Падтрымка айчынных вытворцаў і прадпрымальнікаў асабліва важная падчас пандэміі, лічыць кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы. Гжэгаж Пуда(Grzegorz Puda) падтрымаў акцыю „Купляю польскае”:

- Каляды набліжаюцца, таму я заахвочваю Спадарства, каб у святы на польскіх сталах апынуліся стравы, падрыхтаваныя са свежых, здаровых і, перш за ўсё, традыцыйных польскіх прадуктаў.

Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі падкрэсліў, што асартымент у крамах, таксама па-за святочным сезонам, у значнай ступені залежаць ад штодзённых выбараў кліентаў. Менавіта таму варта рaбіць стаўку на радзімыя і рэгіянальныя прадукты:

- Нельга забываць, што на свабодным рынку прынцыпы ўстанаўлівае спажывец. Таму варта быць салідарным з фермерамі і вытворцамі прадуктаў харчавання. Вырашайце свядома і купляйце польскае.

Кампанію „Купляю польскае” падтрымліваюць міністэрствы, якія кантралююць развіццё іншых галін айчыннай прамысловасці, а таксама Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

аз