З нагоды Калядаў, якія набліжаюцца, прэзідэнт Анджэй Дуда пажадаў палякам здароўя і міру. Ён выказаў надзею, што, нягледзячы эпідэміялагічныя абмежаванні, святы будуць „добрым сямейным часам” для ўсіх.
Кіраўнік дзяржавы, які быў госцем TVP1, таксама пажадаў палякам хуткага вяртання да нармальнага жыцця:
- Перш за ўсё, я жадаю здароўя, паколькі зараз, гэта найважнейшае. Жадаю, каб каранавірус „абмінуў” нашыя сям’і. Жадаю таксама, каб мы маглі як найхутчэй узяць віруса пад кантроль і нарэшце забыць пра эпідэмію – вярнуцца да школы і працы.
„Абмежаванні закранаюць нас усіх, але я спадзяюся, што святы стануць часам міру і сустрэч з блізкімі”, - дадаў прэзідэнт Анджэй Дуда.
З-за эпідэмічных абмежаванняў на святы можна будзе запрасіць дадому 5 чалавек, не ўлічваючы гаспадароў. З 28 снежня гандлёвыя цэнтры, гарналыжныя трасы і гасцініцы будуць зачыненыя, а ў навагоднюю ноч будуць дзейнічаць абмежаванні па перамяшчэнні.
аз