Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае радыё збірае грошы для сем’яў загінулых на службе паліцыянтаў

20.12.2020 12:31
У рамках згаданай акцыі сёння ў эфіры Трэцяй праграмы праходзіць дабрачынны аўкцыён.
trójka pomaga.jpg
trójka pomaga.jpgPR

Дзясяткі каштоўных прадметаў, ахвяраваных прэзідэнцкай парай, вядомымі спартсменамі, мастакамі, палітыкамі і паліцыянтамі, можна будзе набыць падчас дабрачыннага аўкцыёну, арганізаваная Трэцяй праграмай грамадскага Польскага радыё.

Атрыманыя сродкі будуць перададзеныя Фонду дапамогі ўдовам і сіротам загінулых паліцэйскіх.  

Паводле  старшыні Польскага радыё Агнешкі Каміньскай, вялікім зацікаўленнем можа карыстацца, напрыклад, футболка Роберта Левандоўскага з пераможнага матчу Польшча - Боснія і Герцагавіна:

- На ёй знаходзяцца сляды забруджання, якія ўзніклі падчас матчу. Думаю, што для заўзятараў, гэта выключная нагода. Ёсць таксама прадметы ад Ігі Свёнтэк. Мы традыцыйна маглі разлічваць на палітыкаў : старшыняў Сейму і Сенату, прэм’ера. Маем цудоўныя фанты, за якія спадзяемся адтрымаць значную суму грошай.

Аўкцыён у эфіры Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё будзе праходзіць сёння з 12.00 да 18.00, а на сайце trojkapomaga.pl да аўторка, 22 снежня а 20.00. Слухачы, якія жадаюць падтрымаць Фонд дапамогі ўдовам і сіротам загінулых паліцэйскіх, могуць пералічыць сродкі на банкаўскі рахунак фонду. Уся неабходная інфармацыя, змешчаная на сайце Трэцяй праграмы Польскага радыё.

аз