Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска заявіў, што новы штам каранавіруса, які нядаўна быў адкрыты ў Вялікабрытаніі, больш заразны, чым яго цяперашні від. Краска адзначае, што наступствы заражэння новым вірусам параўнальныя з папярэднім варыянтам.
- Новая мутацыя выяўленая не толькі ў Вялікабрытаніі, але таксама адзінкавыя выпадкі ў Галандыі ці Даніі. Гэты новы вірус хутчэй заражае чалавека. Аднак веды, даступныя на дадзены момант пра гэтую новую мутацыю, сведчаць аб тым, што рэзультат заражэння, гэта значыць, форма цяжкасці хваробы, параўнальная з папярэдняй разнавіднасцю.
У Вялікабрытаніі адкрыты новы від каранавіруса, які хутчэй распаўсюджваецца. Таксама ён устойлівы на лячэбныя прэпараты.
IAR/нг