Беларуская Служба

Міністэрства культуры падрыхтавала святочную серыю «Каляды – традыцыі і звычаі»

22.12.2020 11:29
Яна імкнецца прадставіць унікальнасць святаў, якія ў польскай традыцыі, спалучаючы рэлігійнасць палякаў і старыя польскія звычаі.
.    .
шопка. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:5598375/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту падрыхтавала святочную серыю «Каляды – традыцыі і звычаі».

Яна імкнецца прадставіць унікальнасць святаў, якія ў польскай традыцыі, спалучаючы рэлігійнасць палякаў і старыя польскія звычаі, ствараюць непаўторную атмасферу – кажа прэс-сакратар міністэрства Ганна Боцян:

-На спецыяльнай старонцы Міністэрства культуры мы паказваем крыніцы традыцыі Божага Нараджэння. Нагадваем пра забытыя ўжо абрады, стравы і ўпрыгожванні. Таксама мы расказваем пра рэгіянальную разнастайнасць традыцый.

Сайт міністэрства нагадвае, што Каляды былі ўведзеныя ў царкоўны каляндар у X стагоддзі і працягваецца з каляднага вечара да Богаяўлення. Калядныя традыцыі фармаваліся і развіваліся на працягу стагоддзяў.

Серыя «Каляды – традыцыі і звычаі» падзелена на групы: Калядны вечар, элементы Каляднага вечара, калядная вячэра, упрыгожанні, свята Святога Сцяпана.

Серыя даступная на gov.pl/web/kultura/bozenarodzenie/.

ав