Беларуская Служба

Польскія «сібіракі» могуць атрымаць кампенсацыю за час дэпартацыі ў СССР

30.12.2020 10:33
У Польшчы пражывае каля 22 тысяч чалавек, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюза.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб заклікае сібіракоў падаваць заявы на кампенсацыю за час дэпартацыі ўглыб Савецкага Саюза. Кіраўнік упраўлення Ян Юзэф Каспшык(Jan Józef Kasprzyk) нагадвае, што ў адпаведнасці з Законам ад 15 кастрычніка любы, дэпартаваны паводле рашэння савецкіх уладаў, можа звярнуцца з просьбай аб фінансавай кампенсацыі.

- Кожная асоба, дэпартаваная ў Сібір у 1936 -1956 гадах можа падаць заяўку на аднаразовую кампенсацыю. Гаворка ідзе пра 200 злотых за адзін месяц знаходжання ў Сібіры. Гэта сімвалічная сума, паколькі ніякая сума не можа кампенсаваць пакутаў, якія перажылі тыя, з кім улады савецкага захопніка абышліся такім нечалавечым чынам.

Ян Юзэф Каспшык тлумачыць, што „сібіракі” павінны пацвердзіць  факт дэпартацыі адпаведнымі дакументамі. Заяўкі на кампенсацыю можна спампаваць з сайта kombatanci.gov.pl. Іх трэба падаць ва Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб. Грошы выплачваюцца на працягу 30 дзён пасля прыняцця рашэння.

Да гэтай пары згаданай формай падтрымкі скарысталіся ўжо 14 тысяч польскіх „сібіракоў”. Паводле падлікаў Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, у Польшчы пражывае 22 тысяч чалавек, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюза.

аз