6 студзеня вернікі Праваслаўныя царквы па ўсім свеце сядуць за калядную вячэру. Грэка-католікі і праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць нараджэнне Хрыста на працягу трох дзён.
Конрад Кучара з Варшаўскага ўніверсітэта, які займаецца гісторыяй і сучасным праваслаўем у свеце, кажа, што Калядны вечар у Праваслаўнай царкве падобны на каталіцкага.
- На калядную вячэру праваслаўныя таксама рыхтуюць дванаццаць страў, сярод якіх важнай з'яўляецца куцця з пшаніцы, маку, сухафруктаў і мёду. З куцці пачынаецца святочная вячэра. Эквівалентам каталіцкага аплатка з’яўляецца прасфора
Прасфора - гэта хлеб з мукі, вады, солі і закваскі. Аднак традыцыі дзяліцца прасфорай няма.
Сёння святкаваць пачынаюць таксама вернікамі іншых усходніх абрадаў, грэка-католікі і стараверы.
Каляды ў праваслаўнай традыцыі - гэта час разважанняў. Вернікі не спяваюць калядных песень і не ладзяць батлейкі. Замест гэтага праваслаўныя вернікі ўпрыгожваюць ікону, на якой паказанае нараджэнне Хрыста.
аз