Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы Польшчы запісалі калядны зварот да суродзічаў у Беларусі

07.01.2021 07:31
«Веру, што сёлета споўніцца вечны наш сон аб свабодзе».
Аўдыё
  • Пажаданні ад беларусаў Польшчы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Helena Zezulkova

Беларусы-аўтахтоны з Польшчы падрыхтавалі калядныя і навагоднія віншаванні суродзічам у Беларусі.

У звароце гаворыцца, што апошнія пяць месяцаў беларусы Польшчы з увагай, часта са слязамі на вачах і надзеяй у сэрцы назіраюць за падзеямі ў знаёмых, сяброў, звычайных беларусаў, і вельмі перажываюць.

Большасць беларусаў святкуе цяпер светлае свята – Божае нараджэнне. Вось з якімі словамі звярнуліся да іх суродзічы з Польшчы.

- Хочам сказаць, што мы з Вамі, хочам таксама падтрымаць у гэты нялёгкі час.

Мінулы год быў вельмі цяжкі, але прынёс таксама надзею. Веру, што сёлета споўніцца вечны наш сон аб свабодзе.

Мы, беларусы, павінны стаць адным народам. Здаровым народам. Я жадаю, каб у Беларусі гэтая хворая частка проста адышла.

Слухайце поўны зварот у аўдыё

нг