Падзеі ў Вашынгтоне - гэта ўнутраная справа ЗША, якія з'яўляюцца дэмакратычнай і законапаслухмянай дзяржавай, напісаў у Твітэры прэзідэнт Анджэй Дуда.
У сераду пасля поўдня, паводле мясцовага часу, група прыхільнікаў Дональда Трампа ўварвалася ў будынак Кангрэса. Вядома, што ў выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі чатыры чалавекі, а больш за 50 былі затрыманыя. Параненыя былі 14 паліцыянтаў.
Як піша прэзідэнт Анджэй Дуда, улада залежыць ад волі выбаршчыкаў, а пра бяспеку дзяржавы і грамадзян клапоцяцца прызначаныя для гэтага службы.
„Польшча верыць у сілу амерыканскай дэмакратыі”, - дадаў кіраўнік польскай дзяржавы.
аз