Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэс-сакратар урада: Польшча гатовая прышчапляць 3-4 млн чалавек у месяц

07.01.2021 11:02
Пётр Мюлер лічыць, што зараз асноўнай праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны, якую заказала Еўракамісія.  
-    .
Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер.Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер (Piotr Muller) заявіў, што Польшча гатовая прышчапляць супраць COVID-19 ад 3 да 4 мільёнаў чалавек у месяц. Госць Польскага радыё 24 дадаў, што зараз праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны, якую заказала  Еўрапейская камісія.

Міністр звярнуў увагу на тое, што механізм сумесных закупак шырока крытыкуецца ў Еўропе:

 - Праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны. Зараз амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах крытыкуюць супольны механізм закупак, паколькі, напрыклад, у Ізраілі ці Вялікабрытаніі пастаўкі больш эфектыўныя. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра лагістыку, мы гатовыя прышчапляць некалькі мільёнаў чалавек у месяць.

Пётр Мюлер адзначыў, што да гэтай пары былі прышчэпленыя больш за 160 000 палякаў. Вакцынацыя супраць COVID-19 працягваецца ў Польшчы з 27 снежня. Першымі прышчапляюць медыцынскіх работнікаў.

аз