Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер (Piotr Muller) заявіў, што Польшча гатовая прышчапляць супраць COVID-19 ад 3 да 4 мільёнаў чалавек у месяц. Госць Польскага радыё 24 дадаў, што зараз праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны, якую заказала Еўрапейская камісія.
Міністр звярнуў увагу на тое, што механізм сумесных закупак шырока крытыкуецца ў Еўропе:
- Праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны. Зараз амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах крытыкуюць супольны механізм закупак, паколькі, напрыклад, у Ізраілі ці Вялікабрытаніі пастаўкі больш эфектыўныя. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра лагістыку, мы гатовыя прышчапляць некалькі мільёнаў чалавек у месяць.
Пётр Мюлер адзначыў, што да гэтай пары былі прышчэпленыя больш за 160 000 палякаў. Вакцынацыя супраць COVID-19 працягваецца ў Польшчы з 27 снежня. Першымі прышчапляюць медыцынскіх работнікаў.
аз