Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы збіраецца падоўжыць агульнанацыянальны каранцін

08.01.2021 10:07
На дадзены момант пытанне па ўвядзенні рэгіяналізацыі сацыяльных абмежаванняў і адкрыцця школаў не разглядаецца.
Image: Pixabay.com
Image: Pixabay.comPixabay licence

Рашэнне аб вяртанні вучняў да стацыянарнага навучання плануецца абвясціць не пазней панядзелка, 11 студзеня заявіў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер. Ён таксама заяўвіў, што хутчэй за ўсё, цяперашнія эпідэмічныя абмежаванні будуць захаваны. Па яго словах, падаўжэнне так званага перыяду адказнасці па-ранейшаму выклікана адносна высокай колькасцю новых выпадкаў каранавіруса ў Польшчы.

Пётр Мёлер падкрэсліў, што на дадзены момант пытанне па ўвядзенні рэгіяналізацыі сацыяльных абмежаванняў і адкрыцця школаў не разглядаецца:

-Цяпер сацыяльныя абмежаванні ўводзяцца выключна на агульнанацыянальным узроўні. У выпадку, калі колькасць новых выпадкаў каранавіруса істотна зменшыцца, існуе магчымасць рэгіяналізацыі дадзеных абмежаванняў.

Урад разглядае магчымасць вяртання да стацыянарнага навучання малодшых дзяцей 1-3 класаў. 7 студзеня міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк заявіў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе залежаць ад бягучых дадзеных пра захворванні COVID-19.

iar/эж