Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошні суткі ў краіне выяўлена 8 790 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла 332 пацыенты.
Прэс-сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар заявіў, што колькасць новых выпадкаў віруса захоўваецца на высокім узроўні, назіраюцца вялікія рэгіянальныя адрозненні па гэтым паказніку:
-Поўдзень Польшчы: Малапольскае, Сьвентакшыскае, Сілезскае і Апольскае ваяводствы маюць вельмі добрую эпідэмічную сітуацыю. На поўначы краіны: у Памераніі, Заходняй Памеранія, у Вармінска-Мазурскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах эпідэмічнае становішча пагаршаецца.
З сакавіка мінулага, то-бок з пачатку эпідэміі ў Польшчы, у гэтай краіне было выяўлена больш за 1 мільён 365 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. Ад каранавіруса памерла больш за 30,5 тысяч жыхароў Польшчы.
iar/эж