Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча запусціла новыя станцыі замеру радыеактыўнага забруджвання, у тым ліку на мяжы з Беларуссю

09.01.2021 12:07
 Агулам у Польшчы дзейнічае 35 станцыяў ранняга выяўлення радыеактыўнага забруджвання.
Мапа новых вымяральных пунктаў у Падляшскім ваяводствеФота: paa.gov.pl

Дзяржаўнае агенцтва атамнай энергетыкі запусціла трынаццаць новых станцыяў сістэмы ранняга выяўлення радыеактыўнага забруджвання. Новыя станцыі дадуць магчымасць хутчэй выявіць магчымую пагрозу.

Усе вымяральныя пункты былі размешчаны паблізу ўсходняй мяжы Польшчы, у тым ліку пяць у Падляшскім ваяводстве, на мяжы з Беларуссю, – кажа прэсавы сакратар Міністэрства па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Аляксандр Бжузка:

-Новыя станцыі пачалі працу ў Бабіках, Бартніках, Семяноўцы, Семятычах. Таксама была адноўлена станцыя замеру радыеактыўнага забрудвжання ў Беластоку. Агулам на Падляшшы запрацавалі пяць такіх станцыяў. Таксама сваю працу працягвае адпаведны пункт у Сувалках. Замер радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя адбываецца 24 гадзіны на суткі сем дзён на тыдзень.

Новае абсталяванне было ўстаноўлена таксама ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах. Агулам у Польшчы дзейнічае 35 станцыяў ранняга выяўлення радыеактыўнага забруджвання. Вынікі вымярэнняў з усіх станцыяў можна знайсці на сайце Дзяржаўнага агенцтва атамнай энергетыкі Польшчы.

iar/эж