У суботу, 9 студзеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 10 548 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерлі 438 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Паморскім ваяводствах Польшчы.
Доктар Міхал Суктоўскі з Калегіі сямейных дактароў Польшчы звяртае ўвагу на высокую смяротнасць, якая ўжо некалькі тыдняў утрымліваецца на падобным узроўні:
- Колькасць смерцяў далежыць ад некалькіх чыннікаў. Ад распаўсюджанасць віруса ў прыродзе, ад нясвоечасовага звароту да лекараў. Зазвычай пацыенты звяртаюцца па дапамогу напрыканцы першага тыдня хваробы, гэта вельмі позна і значаную частку пацыентаў ужо немагчыма выратаваць. Таксама паказнік смертнасці залежыць ад працы вельмі абцяжаранай на працягу ўжо амаль года сістэмы аховы здароўя.
Станам на 9 студзеня 2021 года, у Польшчы з пачатку пандэміі пацверджана больш за 1,3 млн выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла 31 тысяча жыхароў краіны.
iar/эж