Каміль Стох PAP/EPA/RONALD WITTEK
Паляк Каміль Стох (Kamil Stoch) перамог у спаборніцтвах Кубка свету па скачках з трампліна ў нямецкім горадзе Ціцізэ-Нойштадт. Нарвежац Халвор Эгнер Гранеруд стаў другім, а паляк Пётр Жыла (Piotr Żyła) - трэцім. У дзясятцы лепшых апынуліся яшчэ два палякі - Анджэй Стэнкала (Andrzej Stękała), які апынуўся на пятым месцы і Давід Кубацкі(Dawid Kubacki) - на сёмым.
Пасля перамогі ў Ціцізэ-Нойштадт Каміль Стох зраўняўся па колькасці перамог у Кубку свету з легендарным польскім скачком Адамам Малышам (Adam Małysz). Абодва спартсмены выйгралі па 39 конкурсаў.
аз