На пачатку наступнага тыдня польскі ўрад прадставіць падрабязны графік рэгістрацыі для вакцынацыі супраць COVID-19. Пра гэта ў эфіры TVP Info паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык (Michał Dworczyk). Ён дадаў, што на наступным тыдні таксама стартуе адпаведная інфармацыйная кампанія. Міхал Дворчык паясніў, што запісы будуць падзелены на дзве групы:
- Спачатку асобы, якім больш за 70 гадоў, атрымаюць электронныя рэцэпры і змогуць зарэгістравацца на канкрэтны дзень і гадзіну. У сваю чаргу ўсе астатнія грамадзяне змогуць паведаміць пра намер прышчапіцца пры дапамозе інтэрнэтнага рахунку пацыента. Калі пачнецца вакцынацыя іхнай узроставай групы, то яны атрымаюць паведамленне, што могуць зарэгістравацца на канкрэтны дзень і гадзіну.
Міхал Дворчык падкрэсліў, што людзі, якія зарэгістраваліся раней, змогуць раней зрабіць прышчэпку. Рэгістрацыя пачнецца ў пятніцу, 15 студзеня. Запісацца можна будзе па тэлефоне, праз інтэрнэт, але таксама асабіста ў лячэбніцы.
аз