Першая лэдзі Агата Корнгаўзэр-Дуда fot. Jakub Szymczuk/KPRP/prezydent.pl
У рамках акцыі „Зімовыя канікулы па-каралеўску” першая лэдзі Агата Корнгаўзэр-Дуда(Agata Kornhauser-Duda) прачытала дзецям казку Юліяна Эйсмонда. Жонка прэзідэнта Анджэя Дуды заахвочвала дзяцей прыняць удзел у анлайн-мерапрыемствах:
- Сардэчна вітаю ўсіх дзяцей з Каралеўскага замка ў Варшаве. Мае дарагія, я сардэчна заахвочваю Вас прыняць удзел у анлайн-акцыі „Зімовыя канікулы па-каралеўску”.
Інтэрнэт-акцыя „Зімовыя канікулы па-каралеўску” будзе доўжыцца да 17 студзеня ўключна. У ёй прымае ўдзел сем каралеўскіх рэзідэнцый у Польшчы. Акцыя падрыхтаваная для дзяцей і моладзі, якія ў сувязі з лакдаўнам у канікулы прымушаныя заставацца дома.
аз