Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы былі выяўленыя амаль 9,5 тыс. новых заражэнняў каранавірусам

10.01.2021 16:34
Агульная колькасць пацыентаў, якія вылечыліся з COVID-19 складае 1 мільён 123 тысячы 318 чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы былі зарэгістраваныя 9 410 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 177 пацыентаў - 136 з іх мелі спадарожныя захворванні. Выздаравелі  больш за 9,5 тысяч чалавек.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) сказаў, што выразна відаць, у якіх ваяводствах заражаных найбольш:

- Тут вылучаюцца тры ваяводствы: Мазавецкае, Вялікапольскае і Паморскае. Больш менш, праз тры дні павінен быць бачны вынік магчымых заражэнняў з Новага году. Ад Калядаў прайшлі два тыдні, але ад Новага года два тыдні пройдуць менавіта ў палове будучага тыдня. Тады будзе бачны магчымы рост заражэнняў каранавірусам.  
 
Колькасць палякаў, прышчэпленых супраць COVID-19 перавысіла 200 тысяч. Да гэтага часу ў Польшчы былі пацверджаныя больш за 1 мільён 385 тысяч заражэнняў каранавірусам. Памерлі 31 тысяча 189 пацыентаў. Агульная колькасць асобаў, якія вылечыліся складае 1 мільён 123 тысячы 318 чалавек.

аз