У польскім Кракаве ў бліжэйшыя суткі ўтрымаецца смог, таму мэрыя прыняла рашэнне, што сёння, у панядзелак 11 студзеня, у гарадскіх аўтобусах і трамваях праезд будзе бясплатным.
Cярэдні ўзровень канцэнтрацыя дробных цвёрдых часціц у шматлікіх раёнах горада перавышае норму ў тры разы. Інфармацыю аб стане якасці паветра можна адсочваць на сайце Ваяводскай інспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя або з дапамогай спецыяльнага мабільнага прыкладання.
Кракаў, які размешчаны на поўдні краіны ў нізіне і акружаны горамі, працяглы час мае праблемы з якасцю паветра. Горад уваходзіць у дзясятку гарадоў на свеце з найбольш брудным паветрам.
вс