Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі растлумачыў на канферэнцыі, што рашэнне вярнуць малодшых дзяцей у школу было прадыктавана стабільнай эпідэмічнай сітуацыяй. Ён сцвердзіў, што пра гэта сведчыць колькасць новых інфекцый, смерцяў, колькасць шпіталізаваных альбо падключаных да ШВЛ.
Адам Нядзельскі растлумачыў, што на рашэнне ўплываюць дзве рэчы. З аднаго боку, існуе рызыка пандэміі, а з іншага – наступствы навучання дзяцей дома. «У нас пераважыла меркаванне, што, з аднаго боку, рызыка пашырэння пандэміі не такая вялікая, у той час як шкода, звязаная з адсутнасцю дзяцей у 1-3 класах у звычайнай групе аднагодкаў, удзел у звычайным традыцыйным рэжыме навучання – гэта кошт, які не кампенсуе гэтай рызыкі».
Вяртанне дзяцей у 1-3 класы будзе адбывацца ў строгім санітарным рэжыме. Каб вяртанне было бяспечным, школам давядзецца прытрымлівацца мноства рэкамендацый, падрыхтаваных у супрацоўніцтве з экспертамі.
Астатнія абмежаванні застануцца ў сіле да 31 студзеня.
ав