Аналізы пацвердзілі менш за 5,6 тысяч новых выпадкаў заражэння каранавірусам – пра гэта ў аўторак паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Паводле яго слоў, колькасць пацверджаных інфекцый у панядзелак дзіўна нізкая, улічваючы, што гэта не вынікі з выходных.
«Пандэмія нас усіх здзіўляе. Сёння, як я ўжо сказаў, у нас ёсць вынік, які ніжэй за папярэднія тыдні, і гэта сведчыць аб тым, што павелічэнне колькасці выпадкаў, з якімі мы сутыкнуліся пасля Каляд, было пэўным назапашваннем дадатніх вынікаў, а не пачаткам новых інфекцый, але ўсё гэта патрабуе пэўнага часу для пацверджання», – адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
У панядзелак раніцай Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 4622 новых выпадках заражэння каранавіруснай інфекцыяй, у нядзелю раніцай – 9410, у суботу – 10 548, у пятніцу – 8 790, у чацвер – 12 054 і ў сераду – 14 151.
ав