Вакцыны Pfizer/Biontech і Moderna не маюць адрозненняў у дзеянні, бо заснаваны на адной і той жа тэхналогіі – гаворыць малекулярны біёлаг, прафесар Малгажата Кэсік-Брадака. Першая партыя прэпаратаў другой фірмы сёння трапіць у Польшчу.
Спецыяліст патлумачыла ў эфіры TVP Info, што вакцыну Moderna лягчэй захоўваць, чым прэпараты Pfizer/Biontech:
-Каб прышчэпка была эфектыўная, трэба яе захоўваць у сталай тэмпературы 3-8 градусаў. У параўнанні з вакцынай Pfizer/Biontech, якую трэба трымаць у тэмпературы -70 градусаў, новы прэпарат лягчэй захоўваць, распаўсюджваць. Дзякуючы таму ён прасцейшы ў абслугоўванні.
Да гэтага часу ў Польшчу пастаўлена 1 мільён 51 тысячу 830 доз вакцыны Pfizer/Biontech. Праведзена 257 тыс. 834 вакцынацыі. Было выяўлена 37 пабочных рэакцый вакцыны.
Першая пастаўка вакцыны Moderna ў Польшчу чакаецца сёння. Гэта менш за 30 тысяч доз.
ав