Былы кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski) запэўніў, што Польшча адкрыта ставіцца да супрацоўніцтва з новай адміністрацыяй ЗША.
Нагадваем, на наступным тыдні Джо Байдэн ад Дэмакратычнай партыі прыме ўладу ў ЗША. Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што Польшча рыхтуе новыя праекты, якія могуць быць прывабныя для амерыканскіх уладаў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра ахову клімату:
- Апошняе рашэнне Еўрапейскага савета і прэм’ера Маравецкага аб скарачэнні выкідаў - гэта для Польшчы сур’ёзны выклік. Мы зацікаўленыя ў супрацы, якая дазволіць нам развіваць атамную энергетыку, без якой мы не зможам выканаць патрабаванняў Еўрапейскага савета.
Былы кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы не выключыў, што Польшча будзе выконваць ролю моста паміж ЗША і Еўрапейскім Саюзам.
аз