За апошнія суткі выздаравелі 8 997 чалавек, заражаных каранавірусам, паведамляе польскае Міністэрства аховы здароўя. Агулам ад пачатку пандэміі ў Польшчы выздаравелі больш за 1 мільён 147 тысяч чалавек.
Таксама за апошнія суткі ў Польшчы былі зарэгістраваныя 9 053 новыях заражэнні каранавірусам. Памерлі 481 заражаны пацыент.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах.
У цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 16,5 тысяч пацыентаў, заражаных каранавірусам. Да апаратаў ШВЛ падключаныя 1 606 чалавек. Больш за 1 300 такіх апаратаў застаюцца свабоднымі.
На каранціне знаходзіцца амаль 181 000 чалавек, а амаль 6 000 - пад эпідэміялагічным наглядам.
аз