Сёння адзначаецца другая гадавіна забойства прэзідэнта гораду Гданьск Паўла Адамовіча. Расследаванне, якое па гэтай справе вядзе Гданьская пракуратура, да гэтай пары не было завершанае. Дапытаныя былі некалькі сотняў сведак. Пракуратура разглядае стан свядомасці здзяйсняльніка нападу на прэзідэнта.
Прэс-сакратар Гданьскай пракуратуры Гражына Ваўрынюк (Grażyna Wawryniuk) нагадвае, што расследаванне па справе забойства Паўла Адамовіча было прадоўжанае, як мінімум да 13 красавіка:
- У бягучым месяцы была пакліканая трэцяя група спецыялістаў, якія павінны ацаніць стан свядомасці падазраванага. Два ранейшыя заключэнніі супярэчылі адзін аднаму. Першая група экспертаў сцвердзіла, што на момант здзяйснення злачынства ён не быў пры свядомасці. Другая – што часткова быў.
Трагічная падзея адбылася 13 студзеня 2019 года ў Гданьску падчас штогадовага дабрачыннага мерапрыемства „Вялікі аркестр святочнай дапамогі”. Забойца ўварваўся на сцэну і параніў нажом прэзідэнта Гданьска Паўля Адамовіча, які праз дзень памёр у бальніцы. Зламыснік, 27-гадовы Стэфан В., быў затрыманы адразу пасля нападу на прадстаўніка мясцовай улады.
аз