Беларуская Служба

У выпадку ўзнікнення постпрышчэпкавых рэакцый пацыент атрымае кампенсацыю

14.01.2021 11:02
Сродкі будуць выплочваць з адмысловага Кампенсацыйнага фонду, над стварэнням якога працуе польскі ўрад.
Waldemar Kraska
Waldemar KraskaPR24/AK

Урад працуе над Кампенсацыйным фондам, з якога будуць выплачваць кампенсацыі ў выпадку ўзнікнення постпрышчэпкавых рэакцый і ўскладненняў, выкліканых  вакцынай супраць COVID-19.  

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) заявіў у эфіры TVP 1, што ўрад хоча, каб з 2022 года фонд ахопліваў усе прышчэпкі, уключаючы абавязковую вакцынацыю дзяцей.

Намеснік кіраўніка Мінздароўя нагадаў, што кампенсацыю можна будзе атрымаць у выпадку ўзнікнення сур'ёзных постпрышчэпкавых рэакцый:  

- Гэткія асобы могуць атрымаць кампенсацыю ў памеры ад 10-100 тысяч злотых у выпадку, калі шпіталізацыя працягвалася больш за 14 дзён. У гэткім выпадку трэба будзе падаць заяву ва ўстанову Абаронцы правоў пацыентаў. Згаданую заяву, на працягу 60 дзён, павінны разгледзець эксперты. Калі яны палічаць яе абгрунтаванай, то кампенсацыя будзе выплачаная. У сваю чаргу адмоўнае рашэнне экспертаў можна будзе абскардзіць у судзе на працягу 30 дзён.

Мэты дзейнасці Кампенсацыйнага фонду ў панядзелак прадставіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. На наступным тыдні плануюцца кансультацыі па законапраекце аб стварэнні фонду.

аз