Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы пачалася рэгістрацыя на прышчэпкі супраць Covid-19 для пажылых людзей

15.01.2021 09:17
Акрамя таго, была ўведзена форма заявы аб гатоўнасці зрабіць прышчэпку для ўсіх асоб, старэйшых за 18 гадоў.
  Covid-19
Вакцынацыя супраць Covid-19PAP/Andrzej Grygiel

У першыя гадзіны пятніцы сотні тысяч людзей праявілі зацікаўленасць рэгістрацыяй на вакцынацыю супраць Covid-19, а таксама заявілі аб гатоўнасці да вакцынацыі, заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.

З пятніцы пажылыя людзі старэйшыя за 80 гадоў могуць зарэгістравацца на прышчэпку Covid-19. Гэта можна зрабіць трыма спосабамі: па тэлефоне і праз Інтэрнэт – гэтыя дзве формы рэгістрацыі пачалі дзейнічаць апоўначы з чацвярга на пятніцу – альбо ў пункце прышчэпкі. Акрамя таго, была ўведзена форма заявы аб гатоўнасці зрабіць прышчэпку для ўсіх асоб, старэйшых за 18 гадоў.

Міхал Дворчык дадаў, што «гэта скачок у абсалютна іншы свет для польскай медыцыны, гаворка пра стварэнне цэнтральнай сістэмы рэгістрацыі».

Сёння на прышчэпку могуць рэгістравацца людзі старэйшыя за 80 гадоў, а праз тыдзень пачнецца рэгістрацыя для людзей старэйшых за 70 гадоў. Прышчэпкі для пажылых людзей пачнуцца 25 студзеня.

ав