Нагадаем, дзейнасць гастраноміі, турыстычных аб’ектаў, гатэляў, спартыўных і забаўляльных цэнтраў забароненая з-за пандэміі.
- Гэта апошні момант, каб не збанкрутаваць, – гавораць прадпрымальнікі. У некаторых рэстаранах на бліжэйшыя дні забраніраваныя ўсе месцы. У інтэрнэце паявілася адмысловая мапа месцаў, якія прынялі рашэнне не падпарадкоўвацца распараджэнням ураду.
Да такога руху прадпрымальнікаў заахвоціў прысуд суда ў Аполі. Згодна з ім, цырульнік з Прудніка не павінен плаціць штраф у памеры 10 тысяч злотых (2200 еўра), накладзены на цырульню ў красавіку. Цырульня працягвала працу нягледзячы на абвешчаны лакдаун. Суд заявіў, што такія пытанні нельга рэгуляваць распараджэннем, а ўрад не ўвёў стану стыхійнага бедства, таму не можа абмежаваць канстытуцыйныя правы і свабоды.
ав