Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае аб завеях у паўночнай частцы Польшчы. Сёння моцны снегапад таксама чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Папярэджанні аб завеях і інтэнсіўных ападках снегу першага, то бок самага нізкага ўзроўню датычаць Паморскага, Куяўска-Паморскага, Вармінска-Мазурскага ваяводстваў, а таксама паўднёвых рэгіёнаў краіны.
У горных рэгіёнах ужо ідзе моцны снег. У большай частцы краіны папярэджанні дзейнічаюць з раніцы, за выключэннем Падляшша, дзе яны пачнуць дзейнічаць з поўдня.
Акрамя таго, папярэджанні першай ступені аб моцным марозе дзейнічаюць з раніцы ва ўсходніх рэгіёнах краіны, у прыватнасці ў Люблінскім і Падкарпацкім, а таксама ў Свентакшыскім ваяводствах. Раніцай у некаторых паветах тэмпература ўпала да мінус 16 градусаў Цэльсія.
аз